Белыя стужкі – сімвал салідарнасці і чырвоныя жалобныя гваздзікі – у Маскве прайшла акцыя памяці журналісткі і праваабаронцы Ганны Паліткоўскай, забітай шэсць гадоў таму, 7 кастрычніка 2006 года.

Каля двух сотняў чалавек у Навапушкінскім скверы трымалі патрэты журналісткі, якая стала сімвалам барацьбы за праўду і справядлівасць.

Яшчэ столькі ж стаялі па-за ачапленнем – навамодная маскоўская практыка, прапускаць выключна тую колькасьць удзельнікаў, якая абазначаная ў заяўцы. Г

этым разам заяўка была прынятая мэрыяі з другога разу, з умовай – толькі 200 чалавек, толькі Новапушкінскі сквер, толькі пікет без гукаўзмацняльнай апаратуры. Як мне патлумачыла адна з арганізатараў акцыі, калега і сяброўка Паліткоўскай Святлана Ганушкіна, відавочна, баяліся правакацыяў – 7 кастрычніка -- дзень народзінаў Уладзіміра Пуціна.

Апроч партрэтаў Паліткоўскай у руках удзельнікаў пікету партрэты журналісткі Анастасіі Бабуравай і адваката Станіслава Маркелава, забітых у 2009 годзе ў Маскве, журналісткі і праваабаронцы Наталлі Эсцеміравай, забітай у 2009 годзе ў Інгушэціі, а таксама шматлікія плакаты і лозунгі, што абвінавачваючыя цяперашняга прэзыдэнта Пуціна ва ўдзеле ў забойствах і пераследваннях грамадскай супольнасці. Удзельнікі акцыі памяці -- збольшага сталыя масквічы, якія нягледзячы на халоднае надвор'е, вышлі і стаялі, моўчкі выражваючы пратэст сучаснай уладзе.

"Па маім перакананні, Ганну ніхто не зможа замяніць. -– кажа дырэктар маскоўскай Хельсінскай групы Андрэй Юраў. – Нягледзячы на тое, што ёсьць сёння вялікая колькасьць цудоўных, таленавітых людзей, для такой краіны, як Расія, і для такой колькасці праблемаў, іх заўжды будзе не хапаць. З пазіціяй Паліткоўскай можна было не заўжды і не на сто адсодкаў згаджацца, тым не менш, узровень праўды і самаадданасьці гэтай мужнай асобы, абсалютна пераканальны і сёння безумоўна неабходны. Такіх асобаў, як Ганна, мусіць быць шмат.

Акцыя працягвалася ўсяго дзве гадзіны – на большае не дазволіла мэрыя. Але памяць аб мужнай і самаадданай журналістцы і абаронцы правоў чалавека будзе жыць вечна, і ніякая ў свеце ўлада не зможа гэтага забараніць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?