Аляксандр Лукашэнка позна вечарам 8 кастрычніка павіншаваў па тэлефоне Уга Чавэса з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнка, у адказ Чавэс сказаў: «Я прысвячаю гэту перамогу табе і нашаму беларускаму народу».

Чавэс таксама выказаў падзяку Лукашэнку і беларускаму народу «за неацэнную дапамогу ў сацыяльна-эканамічным развіцці Венесуэлы, будаўніцтве буйных прадпрыемстваў і інфраструктуры, пастаянную палітычную падтрымку».

Лукашэнка і Чавэс «дамовіліся бліжэйшым часам сустрэцца і акрэсліць сумесны парадак далейшых двухбаковых дзеянняў у розных сферах супрацоўніцтва», паведамляе прэс-служба.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?