Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 10 кастрычнiка ўводзiць у абарачэнне срэбную памятную манету "Iкона Прасвятой Багародзiцы "Баркалабаўская" серыi "Праваслаўныя цудатворныя iконы" намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 31,10 г.

Манета мае прамавугольную форму памерам 30,00 х 45,00 мм. З пярэдняга i адваротнага бакоў – кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс: у цэнтры – арнамент у выглядзе вiнаграднай лазы, якая сiмвалiзуе Багародзiцу, унутры арнаменту – памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў г. Заслаўi ў сувязi са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы на Беларусi, i проба сплаву; уверсе – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i ў два радкi надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унiзе – намiнал 20 РУБЛЁЎ, справа ад намiналу – год чаканкi.

Рэверс: у цэнтры – вобраз Прасвятой Багародзiцы "Баркалабаўская" (выявы нiмбаў над Багародзiцай i Iсусам Хрыстом, зорак i шляка на адзеннi Багародзiцы, а таксама царкоўны арнамент выкананы золатам); унiзе надпiс: Баркалабаўская.

Манета адчаканена на манетным двары ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германiя, якасцю "пруф", тыражом да 10 000 штук.

Памятная манета, што ўводзiцца ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?