«Мы гатовы пакет акцый нейкі прадаць, а можа, цалкам завод, калі нам дадуць нармальную цану»,
— заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлекампаніі «Мір», кажучы пра сітуацыю вакол беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
«У Расіі цяжка атрымаць на ўсіх заводах чыстае дызельнае паліва, паколькі няма глыбіні той перапрацоўкі, як у Беларусі, таму і пайшлі бізнесмены цераз Беларусь, — заявіў Лукашэнка, каментуючы абвінавачанні ў вядзенні „разбавіцельна-растваральнага бізнесу“ і пастаўках таннага біядызельнага паліва.
— Мы ўклалі ў гэтыя НПЗ і працягваем укладваць салідныя грошы, і глыбіня перапрацоўкі ўжо вышэйшая, чым на любым іншым заводзе ў Расіі. А гэта таксама грошы. Ну калі мы такія дрэнныя, чаму тады ўсе расійскія кампаніі, „Лукойл“ у тым ліку, прыватная кампанія, гатовы купіць гэтыя прадпрыемствы?
Нібыта беларусы там нешта зрабілі і зарабілі. Ну гэта, напэўна, сотая працэнта ад таго, што зарабляе наогул Расія. І зарабляем жа мы, не парушаючы ніякіх законаў».

Інтэрв’ю было запісанае 4 кастрычніка, ва ўсечаным варыянце паказанае 7 кастрычніка, у пашыраным — 8 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?