У праваахоўныя органы Беларусі і Расіі з Украіны перададзены арыенціроўкі на вышук злачынцы, які расстраляў трох ахоўнікаў у кіеўскім гандлёвым цэнтры.

Паводле звестак украінскіх СМІ, злачынства было ўчынена 26 верасня ў гандлёвым цэнтры «Караван», размешчаным у Абалонскім раёне Кіева. Каля адной з кас ахоўнікі заўважылі маладога мужчыну, які спрабаваў вынесці флэш-карту, не заплаціўшы за яе. Для высвятлення акалічнасцей яго затрымалі і правялі ў службовае памяшканне. Аднак, пераступіўшы парог пакоя, затрыманы адкрыў стральбу. У выніку агнястрэльнага ранення тры ахоўнікі загінулі на месцы, яшчэ адзін з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны.

Па гэтым факце распачата крымінальная справа па артыкуле «наўмыснае забойства». 27 верасня міністр унутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка паведаміў, што асоба падазронага ўстаноўлена — гэта кіяўлянін 1986 года нараджэння. Зараз вядуцца яго пошукі. Не выключана, што забойца збег у суседнія краіны — Беларусь ці Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?