Назіральнікі ад аргкамітэта Партыі свабоды і прагрэса знаходзіліся на ўсіх участках 94-й Свіслацкай выбарчай акругі як падчас датэрміновага галасавання, так і ў дзень выбараў.

Яны зафіксавалі яўку ў 36% выбарцаў. Афіцыйная лічба роўная 53%.

Разыходжанне ў падліках — больш за 11 тысяч чалавек. У акруговую камісію пададзена паўсотні скаргаў.

94 — гэта акруга ў Мінску, па якой балатаваўся лідар ПСП Уладзімір Навасяд. Менавіта на ёй назіральнікі фіксавалі так званыя каруселі, калі адныя і тыя ж выбарцы галасавалі на некалькіх участках. Дэпутатам па гэтай акрузе стаў дырэктар філіі «Аўтобусны парк № 2 Мінсктрансу» Леанід Мажэйка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?