Адзін з назіральнікаў ПА АБСЕ, якому адмоўлена ў беларускай візе, — літовец Эмануэліс Зінгерыс, — кіраўнік Камітэту па замежных справах Сейму Літвы і дэпутат Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Другая — Марылуіза Бэк, сябра ПАРЭ і дэпутат Бундэстагу.

Тое, што ёй адмовілі ў беларускай візе, пацвярджае кіраўнік прэс-службы Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Ніл Сайман.

Начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных такім чынам пракаментаваў адмову еўрапейскім парламентарам у выдачы беларускіх візаў: «Гэтыя двое грамадзян з’яўляюцца замежнікамі, уезд якіх на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь разглядаецца як непажаданы. Гэта ніякім чынам не звязана з назіраннем за выбарамі. Мы накіраваныя на канструктыўнае ўзаемадзеянне зь місіяй АБСЕ. Са свайго боку Беларусь пацвярджае, што будзе зроблена ўсё неабходнае, каб выбары прайшлі адкрыта і ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?