Подпіс да фота Укантакце: «Крута, калі ты кажаш яму, што ты пакрыўдзілася. А ў адказ ён цябе яшчэ мацней абдымае, кажа «Я табе шас абіжусь» і цалуе».

Подпіс да фота Укантакце: «Крута, калі ты кажаш яму, што ты пакрыўдзілася. А ў адказ ён цябе яшчэ мацней абдымае, кажа «Я табе шас абіжусь» і цалуе».

Такія здымкі «Укантакце» ідуць з падобнымі подпісамі: «Так, мы шкадлівыя. Хамаватыя. Часам лаемся матам, затое вочы прыгожыя».

Такія здымкі «Укантакце» ідуць з падобнымі подпісамі: «Так, мы шкадлівыя. Хамаватыя. Часам лаемся матам, затое вочы прыгожыя».

«Запакуйце, бяру ўсіх», — пішуць дзевачкі. А мача павінен быць нахабны.

«Запакуйце, бяру ўсіх», — пішуць дзевачкі. А мача павінен быць нахабны.

Так мусіць выглядаць настаяшчая жэншчына. Подпіс да фота Укантакце: «Давесці да слёз можа кожны... А зрабіць так, каб вочы ад радасці ззялі, — толькі адзінкі...»

Так мусіць выглядаць настаяшчая жэншчына. Подпіс да фота Укантакце: «Давесці да слёз можа кожны... А зрабіць так, каб вочы ад радасці ззялі, — толькі адзінкі...»

Подпіс Укантакце да фоткі з тэлефонамі: «Калі дзяўчына піша, значыць, яна знудзілася, а калі не піша, значыць, чакае, калі знудзішся ты».

Подпіс Укантакце да фоткі з тэлефонамі: «Калі дзяўчына піша, значыць, яна знудзілася, а калі не піша, значыць, чакае, калі знудзішся ты».

Акунулася ў свет 20-гадовых «дзевачак». Было цікава зразумець, чым жыве наступнае пакаленне.

Шляхам вывучэння трох папулярных дзявочых суполак «Укантакце» высветліліся наступныя каштоўныя звесткі.

Ідэальная дзяўчына мусіць мець ідэальную, абсалютна ідэальную фігуру!
На ўсіх здымках, над якімі звыкла пішацца штосьці «жызненнае» і «мудрае», вы не знойдзеце ні аднаго лішняга сантыметра таліі, ні кроплі тлушчу. Як з гэтым мірыцца дзяўчыне без прапорцыяў 90-60-90, застаецца загадкай.

Другое — ідэальная дзяўчына мусіць мець доўгія валасы. Нават не абмяркоўваецца. На твары ў яе кіло мэйкапу і пастаянны прыліплы duckface, які мусіць сімвалізаваць свабоду, непасрэднасць і прывабнасць (надзьмутыя вусны — гэта ж так мімімі!).

Найпапулярнейшая форма адзення — цёплыя вязаныя шкарпэткі ў спалучэнні з трусікамі і світарам ці майкай. Лепей, канечне, швэдар, бо тады выглядаеш больш безабароннай.
Кеды і шпількі — таксама тру. У наяўнасці павінен быць маленькі ружовы макбук і тэлефон блэкберы.

Усяляк вітаецца сцярвознасць, бо гэта крута! Класці на ўсіх болт таксама кул! З жыццёвых мудрасцяў: «Дарагія пляткаркі, свой рот будзеце адкрываць на ўзроўні шырынкі, а не ў мой бок!», «Звычка? — Звычка ў мяне матам лаяцца, а мозг выносіць — гэта маё жыццё». Але! Пры гэтым трэба любіць маму і коцікаў! На маму і коцікаў сцярвознасць не распаўсюджваецца.

Таксама ідэальная «дзевачка», паводле вышэйзгаданых кам’юніці, мусіць быць безадказна закаханая ў брутальнага мача. Мача павінен быць нахабны, сарамлівыя і нясмелыя рамантыкі ідуць лесам.
«Мне падабаецца такі мужчына, які можа заткнуць мне рот адным позіркам!»

Але каханне часта безадказнае, бо які мача будзе ўсур’ез сустракацца з дурненькай 20-гадовай «малыхай»? І яна піша яму смскі, а сабе статусы «ўкантакцік», і плача, плача і генеруе тоны «афарызмаў»: «На табе столькі поглядаў, а ты думаеш пра яго», «Велізарнае багацце пісаць камусьці „я цябе кахаю і сумую“ і ведаць, што гэта яму трэба» і гэтак далей да бясконцасці. Каменты сябровачак прыкладаюцца.

У такіх суполках, дарэчы, ад 300 тысяч удзельніц.
А назвы іх вельмі красамоўныя: «Я ведаю, як я табе адпомшчу. Я за цябе замуж выйду!», «Тры метры над узроўнем неба | Я цябе хачу», «На**й пяшчоты», «Калі кахаеш — хопіць толькі погляду».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?