Максім Мірны (Беларусь) і Лізэль Хубер (ЗША) прайгралі ў паўфінале мяшаных пар на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе (US Open), што праходзіць у Нью-Ёрку.

Беларуска-амерыканская пара, пасеяная ў міксце пад першым нумарам, прайграла Квеце Пэшке (Чэхія) / Марціну Маткоўскаму (Польшча) — 5:7, 2:6.

У фінале Пешке/Маткоўскі згуляюць з Кацярынай Макаравай (Расія) / Бруна Суарэшам (Бразілія).

Нагадаем, што ў паўфінале жаночага індывідуальнага разраду Вікторыя Азаранка (1-я ракетка свету) згуляе з Марыяй Шарапавай (Расія, 3-я).
У другім паўфінале выступяць Серэна Уільямс (ЗША, 4-я) / Сара Эрані (Італія, 11-я).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0