Адзін з нацыянальных каардынатараў кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка быў у аўторак позна ўвечары затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы.
Віктар Карняенка разам з актывісткай кампаніі Галінай Скараход вяртаўся з Вільні, дзе знаходзіўся па справах. На памежным пераходзе Каменны Лог да яго машыны падышлі людзі ў форме і з «зялёнага» перанакіравалі на «чырвоны» калідор. Далей забралі ключы ад машыны і загадалі чакаць.
Праз некаторы час падышлі і сказалі Галіне, што яе ніхто не затрымлівае, а таму яна можа быць вольная. Віктару ж было сказана, што адгоняць машыну ў бокс для больш дэталёвага надгляду. Следам быў зладжаны асабісты надгляд.

Па словах кіраўніка партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякіна, які паведаміў СМІ пра затрыманне апазіцыянера, Віктар Карняенка нічога супрацьзаконнага не перавозіў, а таму падстаў для затрымання і дасканальнага надгляду, ён не бачыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?