З 27 разгледжаных за два дні скаргаў на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Цэнтрвыбаркам задаволіў толькі чатыры.

Так, кандыдатамі ў дэпутаты рашэннем Цэнтральнай камісіі былі зарэгістраваныя сябры Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Людміла Дзенісенка (Брэсцкая-Заходняя акруга № 1) і Артур Эшбаеў (Лагойскі № 75), малодшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ягор Лебядок і сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Малярчук.

Такім чынам,

цяпер у парламенцкіх выбарах удзельнічаюць 367 кандыдатаў у дэпутаты.

Разгляд скаргаў на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Цэнтрвыбаркам працягне 30 жніўня. Плануецца, што будзе разгледжана 26 скаргаў, якія падавалі прэтэндэнты, якія вылучаліся па мінскіх выбарчых акругах.

Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?