Усе яны нарадзіліся не ў Расіі, але ў анкетах на сайце Алімпійскіх гульняў сцвярджаецца адваротнае. Пры гэтым гарады Кіеў, Луцк, Гродна, «Армянская вобласць» і «Беларуская вобласць» пазначаныя як часткі Расіі.

Цім Потэр, прадстаўнік сайта лонданскіх Гульняў, у інтэрв’ю Kyiv Post пераклаў віну за памылкі на нацыянальныя алімпійскія камітэты. Нібыта гэта яны адказваюць за прадстаўленне біяграфічных дадзеных спартоўцаў.

Атрымліваецца, што такую інфармацыю пра спартоўцаў падаў расійскі алімпійскі камітэт, і яе, не правяраючы, змясцілі на сайце Алімпіяды-2012.

Адзначым, што на сайце Алімпійскіх гульняў пазначана, што валейбаліст Аляксандр Буцько нарадзіўся ў «расійскім» горадзе Гродна, а валейбалістка Таццяна Кошалева — у… беларускай вобласці Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?