Новы пасол Вялікабрытаніі Брус Бакнел вечарам 11 ліпеня прыбыў у Беларусь, паведамілі ў прэс-службе брытанскага дыппрадстаўніцтва. Самалёт спазніўся на тры гадзіны.

Бакнел быў прызначаны на гэту пасаду ў студзені 2012 года. Ён з’яўляецца кар’ерным дыпламатам, у Міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі з 1985 года. Раней працаваў у брытанскіх пасольствах у Іарданіі, Італіі і Іспаніі, а таксама на розных пасадах у МЗС. Жанаты, мае двух сыноў.

«Я рады магчымасці служыць у якасці пасла ў Беларусі. Беларусь іграе важную ролю ў стварэнні агульнай прасторы ў Еўропе для садзейнічання міру і працвітанню», — заявіў Бакнел з нагоды свайго прызначэння.

Папярэдні пасол Вялікабрытаніі Розмары Томас працавала ў Мінску з верасня 2009 года. У інтэрв’ю БелаПАН яна пажадала пераемніку ажыццяўляць свае функцыі «ў больш спрыяльнай сітуацыі — як у галіне двухбаковых адносін, так і ў адносінах Беларусі з ЕС».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?