Прысуд кнігараспаўсюдніку Алесю Яўдаху будзе агучаны 10 ліпеня ў Кастрычніцкім раённым судзе сталіцы. Яго вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Яўдаха: «На
Таксама з Алеся Яўдахі хочуць спагнаць 79 мільёнаў рублёў «нанесенай шкоды».
Нагадаем, ён дасылаў праз пошту ў розныя гарады краіны кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна. Пракуратура ў гэтым угледзела незаконнае прадпрымальніцтва і звярнулася ў суд.Ён распачаўся летась і быў перапынены ў лістападзе ў сувязі з правядзеннем экспертызы матэрыялаў справы. У чэрвені суд аднавіўся. У ім было апытана каля 30 чалавек (планавалася — каля 230!), былі зачытаныя ранейшыя паказанні яшчэ каля 80 чалавек.
0
0
0
0
0
0