Аргентынскі суд вынес яшчэ адзін прысуд былому дыктатару Хорхе Відэле. За сістэматычнае выкраданне малалетніх дзяцей сваіх палітычных апанентаў ён асуджаны да 50 гадоў турмы.

Гэты прысуд мала што мяняе ў жыцці былога кіраўніка Аргентыны - 87-гадовы Хорхе Відэла і так адбывае пажыццёвае зняволенне за злачынствы супраць чалавецтва. Падчас ваеннай дыктатуры 1976-1981 гадоў ён праводзіў палітыку жорсткага падаўлення ўнутранай апазіцыі, якая атрымала сумную вядомасць як «брудная вайна». Па розных ацэнках, яе ахвярамі маглі стаць да 30 тысяч чалавек.

У 1985 годзе за катаванні і забойствы аргентынскі суд асудзіў Відэлу да пажыццёвага зняволення.
Аднак у 1990 годзе прэзідэнт Аргенціны Карлас Менем памілаваў дыктатара. У 2006 годзе указ Менема аб памілаванні быў абвешчаны неканстытуцыйным, і судовае расследаванне аднавілася. У 2008 годзе Відэла быў зноў арыштаваны і змешчаны ў ваенную турму. У снежні 2010 года суд зноў асудзіў былога прэзідэнта Аргентыны да пажыццёвага зняволення за злачынствы супраць чалавецтва.
Аргентынскі суд вывучыў мноства выпадкаў незаконнага выкрадання, гвалтоўнага ўтрымання і змянення асабістых дадзеных, у тым ліку прозвішчаў, у дзяцей ва ўзросце да 10 гадоў. Усе яны былі дзецьмі палітычных праціўнікаў Відэлы.
Як устанавіў суд, гэтыя злачынствы здзяйсняліся па загадзе дыктатара на сістэматычнай аснове.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0