Беларусь плануе больш актыўна выкарыстоўваць дасягненні кубінскай фармакалагічнай галіны. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Васіль Жарко ў эфіры тэлеканала «СТВ».

Кубінскія эксперты лічаць, што патэнцыйны аб’ём рынку продажаў па Беларусі для ўжо распрацаваных кубінскіх прэпаратаў можа быць ацэнены ў $50–60 мільёнаў.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі,

толькі на закупку чатырох прэпаратаў, больш танныя аналагі якіх вырабляюцца на Кубе, у 2010 годзе выдаткавана больш за $18 мільёнаў.

Акрамя таго, Беларусь і Куба ў перспектыве могуць стварыць сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці фармацэўтычных прэпаратаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?