Як паведаміў начальнік Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў (РЦПД) Уладзімір Філімонаў, гэта прадугледжана адпаведным планам, які зацверджаны на ўзроўні Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і ўзгоднены з Міністэрствам фінансаў. Паводле яго слоў,

нацыянальную антарктычную базу плануецца ўзвесці ў раёне гары Вячэрняй у Антарктыдзе, непадалёк ад расійскай антарктычнай базы, якая цяпер бязвыплатна прадастаўлена расійскім бокам для размяшчэння беларусаў. Інфраструктура гэтай базы "у значнай ступені састарэлая" і малапрыдатная для пражывання людзей.

Як паведаміў Філімонаў, згодна з планам, нацыянальная беларуская база будзе будынкам модульнага тыпу. Яна будзе ўключаць службова-жылыя і лабараторныя модулі, неабходныя тэхнічныя збудаванні і канструкцыі. Усе яны будуць адказваць патрабаванням экалагічнай бяспекі. Мяркуецца, што

база будзе разлічана на знаходжанне 10-12 чалавек.
Разглядаецца пытанне аб тым, каб модулі для будаўніцтва вырабляліся ў Беларусі.

Як адзначыў начальнік РЦПД, план па будаўніцтве антарктычнай базы разлічаны да 2018 года.

Як заявіў намеснік начальніка РЦПИ Аляксей Гайдашоў, будаўніцтва ўласнай антарктычнай базы дасць магчымасць беларусам заявіць сваю прысутнасць на ледзяным кантыненце. З закладкай першага модуля новай базы

беларускія палярнікі змогуць падняць у Антарктыдзе нацыянальны сцяг краіны як паўнапраўнага члена дагавора аб Антарктыцы.

Як адзначыў Гайдашоў, яшчэ ў часы СССР на ледзяным кантыненце пабывала больш за 150 беларускіх навукоўцаў. Да дагавора аб Антарктыцы Беларусь далучылася ў 2006 годзе, з гэтага часу беларусы ўдзельнічаюць у засваенні кантынента ў складзе расійскіх экспедыцый. З 2007 года ў працэсе экспедыцый беларускімі палярнікамі была створана аснова для арганізацыі нацыянальнай антарктычнай базы: завезена абсталяванне жыццезабеспячэння, сродкі сувязі і транспарту.

Як падкрэсліў Гайдашоў,

сваю навукова-лагічную дзейнасць у рамках дамовы аб Антарктыцы Беларусь звязвае з Расіяй.
Краіны падрыхтавалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы, якое павінна быць падпісана ў бліжэйшы час.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?