Еўрапейскі цэнтрабанк (ЕЦБ) панізіў базавую працэнтную стаўку да рэкордна нізкага ўзроўню - 0,75% гадавых. Раней базавая працэнтная стаўка ЕЦБ складала 1%.
ЕЦБ таксама знізіў стаўку па дэпазітах з 0,25% да 0% і маржынальную стаўку крэдытавання да 1,5% з 1,75% гадавых.
Рашэнне ЕЦБ супала з прагнозамі аналітыкаў. Па іх словах, ЕЦБ давялося пайсці на такі крок, каб не дапусціць далейшага паглыблення крызісу ў еўразоне.
Папярэдні раз ЕЦБ знізіў базавую працэнтную стаўку ў снежні 2011 года - з 1,25% да 1% гадавых.
0
0
0
0
0
0