27 чэрвеня, а 17.30 у мінскім Палацы мастацтваў (Казлова, 3) адчыніцца выстава Вячаслава Дубінкі «Я проста ў далёкай вандроўцы». Аўтара — мастака, фатографа, пісьменніка, народнага майстра — не стала ў 2010-м. Вячаслаў Дубінка адрадзіў амаль забыты ў сучаснай Беларусі жанр выцінанкі. Яго творы ўпрыгожваюць музейныя экспазіцыі ў розных краінах, выдаваліся асобным альбомам, імі ілюстраваліся кнігі. Пабачыць папяровы цуд выцінанкі можна будзе да 15 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0