Былы камандуючы Ірландскай рэспубліканскай арміі (IRA) і цяперашні намеснік першага міністра Паўночнай Ірландыі Марцін Макгінэс упершыню сустрэнецца з каралевай Вялікабрытаніі Лізаветай на наступным тыдні.
Гэта падзея стане новай вяхой у мірным працэсе ў Паўночнай Ірландыі.

Каралева ніколі яшчэ не сустракалася з удзельнікамі IRA, што спыніла сваё існаванне. Байцы IRA забілі яе кузэна лорда Маўнтбатэна ў 1979 г.

Цяперашнія пераемнікі IRA з палітычнай партыі «Шын Фейн» вырашылі ў пятніцу санкцыянаваць сустрэчу, неймаверную ў папярэднія гады.

Ірландская рэспубліканская армія была найбуйнейшай ваенізаванай ірландскай сепаратысцкай арганізацыяй, мэтай якой з’яўлялася дасягненне незалежнасці Паўночнай Ірландыі ад Злучанага Каралеўства. Пасля заключэння мірнага пагаднення ў 1998 годзе ІРА спыніла сваё існаванне. З гэтага часу ў значнай ступені скончыў гвалт, які доўжыўся больш трох дзесяцігоддзяў паміж каталікамі-ірландцамі, якія дамагаліся аб’яднання Ірландыі, і пратэстантамі-лаялістамі, якіх задавальняла кіраванне Вялікабрытаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?