Працэс над былым камандуючым арміяй баснійскіх сербаў Ратка Младзічам прыпынены на нявызначаны тэрмін.
Падрабязнасцяў не паведамляецца. Суд павінен быў аднавіцца 25 чэрвеня. Судовы працэс пачаўся 16 мая ў Гаазе з уступнай прамове боку абвінавачаньня. Аднак ужо на наступны дзень трыбунал прыпыніў працэс з-за памылак, дапушчаных абвінавачваннем.
Младзіч абвінавачваецца ў ваенных злачынствах падчас баснійскага канфлікту 1992-1995 гадоў.
0
0
0
0
0
0