Лячэнне ствалавымі клеткамі стане больш даступным у Беларусі з 2013 года, паведаміў сакратар аддзялення біялагічных навук НАН, загадчык лабараторыі малекулярнай біялогіі клеткі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі, акадэмік Ігар Валатоўскі.

З выкарыстаннем ствалавых клетак у Беларусі ўжо паспяхова лечаць некаторыя захворванні, перш за ўсё трафічныя язвы і апёкі. Інавацыйныя метады лячэння будуць прымяняцца больш шырока з адкрыццём у Мінску міжнароднага навуковага медыцынскага цэнтра «Ствалавыя клеткі», якое запланаванае на наступны год. «Як толькі мы яго арганізуем, будзе створаная эксперыментальная і лячэбная база, новыя метады лячэння зможам прымяняць больш шырока», — адзначыў навуковец.

Паводле яго словаў, новы цэнтр плануе выбудаваць сваю працу па пяці-шасці асноўных напрамках. Акрамя лячэння трафічных язваў і дэфектаў скуры ствалавыя клеткі тут будуць выкарыстоўваць для барацьбы са склерозам, парадантозам, а таксама выкарыстоўваць іх у касметалагічных мэтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?