Беларусь магла б пастаўляць на знешнія рынкі сідр, медавуху і іншую «інавацыйную» алкагольную прадукцыю.Такое меркаванне на
Ён растлумачыў, што тэндэнцыя сусветнага рынку алкагольнай прадукцыі паказвае зрушэнне спажывецкіх пераваг ад традыцыйных для рэгіёнаў алкагольных напояў да нетрадыцыйных — «інавацыйных».
Юзвяк адзначыў, што ў Беларусі развіваецца вытворчасць і спажыванне такіх нетрадыцыйных для гэтага рынку напояў, як віскі, ром, тэкіла.
У той жа час вырабляюцца традыцыйныя напоі (сідр, медавуха), якія практычна не прадстаўленыя на рынках Расіі, Украіны, краін Балтыі, Польшчы, дзе яны «маглі б заняць сваю пэўную нішу».
Паводле слоў эксперта, на алкагольным рынку Расіі назіраецца рост аб’ёму спажывання моцных алкагольных напояў (на 4% у 2011 годзе), найбольшую долю рынку займае гарэлка (80%). Ва Украіне людзі адмаўляюцца ад спажывання белага віна і пераключаюцца на чырвоныя, дэсертныя і паўсалодкія віны і каньякі ў сярэднім і ніжэйшым за сярэдні сегменце. У Польшчы найбольшая перавага аддаецца гарэлцы; віно палякі п’юць у 10 разоў менш, чым у іншых краінах ЕС. Жыхары Латвіі займаюць першае месца ў ЕС па аб’ёмах ужывання алкаголю, а 30% рынку Літвы займае ценявы сектар алкагольных напояў.
Як лічыць Юзвяк, Беларусь павінна скарыстацца тэндэнцыяй сусветнага алкагольнага рынку, паводле якой тры з чатырох
«Ключавая задача вытворцаў — не проста наліць, а прасунуць прадукцыю за кошт правільнага пазіцыянавання», — лічыць эксперт.