Актывіст «Маладога Фронту», палітвязень Эдуард Лобаў даслаў ліст сустаршыні БХД, палітвязню Паўлу Севярынцу.

У лісце ад 1 чэрвеня, маладафронтавец піша, што на яго пачалі складаць бясконцыя рапарты пра ипарушэнні рэжыму ўтрымання, чаго раней не было.
Паводле Эдуарда Лобава, яго спрабуюць падвесьці пад крымінальны артыкул «злоснае парушэньне ўсталяванага парадку адбыцьця пакарання», паведамляе прэс-служба БХД.

Тым самым, лічыць Эдуард Лобаў, яму хочуць абмежаваць магчымасці спатканняў, перадачаў, а таксама выхаду на волю па абвешчанай уладамі амністыі.

Разам з тым Эдуард трымаецца бадзёра і кажа, што гатовы адседзець увесь тэрмін.

Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады паводле абвінавачання ў хуліганстве. Паводле суду, разам са Змітром Дашкевічам яны нібыта збілі мінакоў у Мінску. Гэта здарылася за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. У судзе пацярпелыя давалі паказанні, схаваўшы твары ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі спецслужбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?