Чэргі ў беларускіх паліклініках знікнуць да 2014 года. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко.

Міністэрства аховы здароўя з 2006 года павялічвала набор ва ўстановы адукацыі медыцынскага профілю. «Падыходзіць час, калі будуць вялікія выпускі — больш як па 3 тыс. чалавек. Калі ў гэтым годзе медыцынскія ўстановы адукацыі скончылі 2520 чалавек, то ў наступным годзе ў сістэму аховы здароўя краіны прыйдуць ужо 3200 чалавек», — расказаў Васіль Жарко.

Гэта дасць магчымасць зняць праблему чэргаў у паліклініках да 2014 года, адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?