З 16 чэрвеня прадпрыемства «Мінсктранс» адкрывае рэйс Мінск — Сімферопаль (Крым, Украіна).
Хадзіць аўтобус будзе раз на тыдзень, у суботы, паведамляе сайт прадпрыемства.
Адпраўленне з Мінска, з аўтавакзала «Цэнтральны» ў 19:30. Прыбыццё ў Сімферопаль у 20:05 у нядзелю. Аўтобус будзе ісці праз Кіеў, Палтаву, Днепрапятроўск, Запарожжа.
Выезд назад у панядзелак у 08:55, прыбыццё ў Мінск у аўторак у 09:30.
Кошт квітка ў адзін бок да Сімферопаля 415 тыс. рублёў,туды-назад — 788 500 рублёў.
Напрыклад, кошт квітка ў плацкартны вагон цягніка да Сімферопаля каштуе 542 тыс., у купэ -- 868 тыс. Час паездкі 25 гадзін 33 хвіліны (9:00 -- 10:33).
«Мінсктранс» таксама паведамляе, што з 12 чэрвеня аднаўляецца маршрут Мінск — Друскенікі (Літва)праз Гродна. Курсіраваць ён будзе двойчы на тыдзень: у серады і нядзелі на аўтобусах маркі МАЗ 152, МАЗ 251, Сетра 215, Сетра 315. Адпраўленне з Мінска, з аўтавакзала «Цэнтральны» ў 00:20. З Друскенікаў - а 17:00.
0
0
0
0
0
0