У сваё дарослае жыццё выходзіць першае пакаленне амаль паўналетніх беларусаў, якія нарадзіліся і выраслі ў часе прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. Фатограф НН распачынае серыю рэпартажаў праекта «Пакаленне аднаго прэзідэнта».
Ілона. Марыць пра вучобу ў Лінгвістычным.
Юлія. Пра паступленне будзе думаць пасля школьных экзаменаў.
Паліна. Хоча паступаць вучыцца на PR-мэнэджара.
Ліза. Думае паступаць на факультэт міжнародных зносін.
Іра. Хоча вучыцца на эканаміста.
Маша. Плануе вучыцца на эканаміста.
Вераніка. Жадае вучыцца на псіхолага.
Дар’я. Будзе спрабаваць паступаць на хімічна-фармацэўтычны факультэт у Санкт-Пецярбург.
Юлія. Куды будзе паступаць – пакуль не вызначылася.
Вольга. Кажа што творчая праца не для яе, таму хоча паступіць на факультэт банкаўскіх спраў аднаго з мінскіх ВНУ.