Рашэнне пра перанос рабочых дзён у 2013 годзе будзе прымацца ў другім паўгоддзі гэтага года, паведаміла сёння міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна.
У адпаведнасці з артыкулам 136 Працоўнага кодэкса урада па ўзгадненні з прэзідэнтам Беларусі прадастаўлена права пераносу асобных працоўных дзён на выхадныя дні, якія прыпадаюць на суботу. «Зараз пытанне пра зацвярджэнне ўрадам пераносаў працоўных дзён у 2013 годзе прапрацоўваецца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі ў мэтах больш рацыянальнага планавання працоўнага часу і складання графікаў працы арганізацыямі, -- сказала міністр. -- Такое рашэнне будзе прымацца ў другім паўгоддзі».
0
0
0
0
0
0