Экс-прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус у сувязі са змяненнямі ў нырцы праходзіў курс лячэння ў ЗША. Адамкус у інтэрв’ю каналу Lietuvos ryto televizija расказаў, што быў падвергнуты найсучаснейшаму метаду лячэння шляхам замарожвання.

У Літве пакуль толькі робяцца спробы выкарыстання гэтага метаду для лячэння рака прастаты і нырак.

Экс-прэзідэнт сцвярджае, што пасля лячэння хутка аднавіўся і зноў уключыўся ў працу ў Літве.

Змяненні ў нырцы палітыка былі выяўленыя падчас чарговай праверкі здароўя ў Вільні.

«Мы звярнулі ўвагу на тое, што ў левай нырцы назіраюцца структурныя змяненні. Мы падтрымалі меркаванне экс-прэзідэнта, што па гэтым пытанні трэба выслухаць меркаванне амерыканскіх калегаў. Як вядома, экс-прэзідэнт наведаў адну з клінік ЗША. Там была праведзеная камп’ютарная тамаграфія. Мы яму далі дадзеныя сваіх даследаванняў. Нашы высновы супалі з высновамі калегаў, і праблема была вырашаная», — сказаў доктар Адамкуса Рэмігіюс Наргела.

«Я скарыстаўся сваімі магчымасцямі праверыць у ЗША здароўе ў такім месцы, як універсітэцкая бальніца Nord Western, дзе выкарыстоўваецца самая сучасная тэхніка. Вынікі аналізаў былі вельмі добрымі. Я там правёў 4 тыдні. З вамі я не толькі энергічна размаўляю, але і імкнуся ўвайсці ў руціну, рухацца, на ровары катацца і гэтак далей. Адчуваю сябе выдатна, поўны сіл і энергіі», — сказаў Валдас Адамкус.

Адамкус пра сваё здароўе і здароўе жонкі Альмы Адамкене расказаў і ў нядаўна выпушчанай кнізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?