На сайце Міністэрства эканомікі надрукаваны спіс праектаў, якія дзяржаўныя ўстановы прадстаўляюць донарам у рамках праграмы Міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва на 2012–2016.

Усяго маецца 114 праектных прапановаў на суму 411,5 мільёнаў даляраў. Сярод іх маецца 13 прыярытэтных праектаў на суму 4 мільёнаў.

Сярод пададзеных праектаў маюцца і ад Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Чэкісты просяць фінансаванне на «закуп і пастаўку тэхнічных сродкаў і абсталявання для забеспячэння дзейнасці ў сферы барацьбы з тэрарызмам, арганізацыі і правядзення контртэрарыстычных і іншых аперацый, аператыўнага правядзення спецыяльных і крыміналістычных даследаванняў ў рамках дзяржаўнага рэагавання на акты тэрарызма». На гэты праект Камітэт просіць 6 мільёнаў даляраў.
Другі праект з КДБ накіраваны на «ўдасканаленне сістэм мераў па супрацьдзеянню ядзернаму і радыяцыйнаму тэрарызму на тэрыторыі Беларусі». Гэты праект разлічаны на 3,5 мільёны даляраў.

Тры праекты заявіла і Міністэрства ўнутраных справаў. 1. Процідзеянне карупцыі ў Беларусі. 2. Мінімізацыя міграцыйнай рызыкі, звязаных з прыгранічным рухам праз сумесныя меды, і арганізацыя эфектыўнага ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў Беларусі і Польшчы па дадзенаму накірунку.

3. Садзеянне Беларусі ва ўдасканаленні механізмаў аказання дапамогі ў адаптацыі да жыцця ў грамадстве асаобам, што вызваленыя з установаў крымінальна-выканаўчай сістэмы, дзейнасці спецыяльных установаў дасудовага ўтрымання, развіцця і павышэння эфектыўнасці выкананя альтэрнатыўных пазбаўленню волі відаў пакарання.

Праекты заяўленыя на суму больш за 3,5 мільёна даляраў.

Што ж такое праграма Міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва? Адзін з відаў дапамогі, што бязвыплатна прадстаўляецца Беларусі донарамі Міжнароднай тэхнічнай дапамогі (МТД) ў мэтах аказання падтрымкі ў сацыяльных і эканамічных пераўтварэннях.
Донарамі МТД з’яўляюцца краіны Еўрапейскага саюза (Вялікабрытанія, Германія, Польшча і іншыя), ЗША, Канада, Японія, уласна Еўрасаюз, ААН і іншыя краіны і структуры.
Спецслужбы неаднаразова абвінавачвалі беларускую апазіцыю ў фінансаванні з Захаду, але самі не лічаць ганебным атрымаць дапамогу ад міжнародных донараў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?