23 мая ў сталічным
Людзей было няшмат. Зрэшты, арганізатары больш чым на пяцьдзясят чалавек і не разлічвалі. Фармат акустычнага канцэрта не прадугледжвае вялікіх залаў.
Невялікую яўку можна патлумачыць і даволі дарагімі квіткамі. Пагадзіцеся, не кожны гатовы аддаць 150–180 тысяч.
Аднак па накале жарсцяў у зале Расцяраеву мог пазайздросціць нават Кіркораў, які нядаўна адхапіў Ордэн Скарыны.
Пачатак канцэрта затрымліваўся хвілін на дваццаць.
Стаміўшыся чакаць, публіка скандавала «Ігар, Ігар!»І вось адбылося: «зорка Ютуба» выйшла на сцэну з гармонікам у руках.
«Здрасце, дарагія сябры! Цудоўны горад Мінск! Ну чо, падыходзьце бліжэй».
І адразу хіт — «Рускія дарогі». Фанаты падпявалі, падсвіствалі ды пляскалі ў далоні. Такі народны акампанемент суправаджаў амаль усе песні.
Наступная — знакамітыя «Камбайнёры», якія і прынеслі вядомасць аўтару. Публіка была ў экстазе і не выходзіла з гэтага стану да сканчэння канцэрта.
Паміж песнямі музыка распавядаў гісторыі з свайго жыцця. Пра тое, як выпіваў з героямі кліпа, вясковымі жыхарамі, пра сябра Лёшку Ляхавады шмат пра што яшчэ.
Актор па прафесіі, за словам у кішэню ён не лезе. Гутарыць жвава, шчыра, што называецца «ад сэрца», бы за куфлем піва з прыяцелямі.
Некалькі песень не свайго сачынення Расцяраеў граў на гітары. Публіка засумавала. Затым ён зноў узяў у рукі гармонік — і заспяваў… «Прасвісцела» Юрыя Шаўчука, а таксама песні з рэпертуара «Сектара газа», «КіШа» ды нават «Максім» з «Дыскатэкай аварыяй».
«Го-о-оспадзе , памагі, эх, надаелі мне эті врагі!» — хіт панкаў сярэдзіны90-х падпявала ўся зала.
Канцэрт доўжыўся дзве гадзіны. Пасля стомлены, потны Расцяраеў выканаў яшчэ тры песні на «біс». «Хлопцы, больш не магу — голас зрываецца». А так бы, здавалася, спяваў усю ноч задарма. Яшчэ хвілін з сорак ён раздаваў аўтографы і фотаўся з усімі ахвотнымі.
«Расцяраеў правіць светам! Е! Е!» — публіка скандавала на манер футбольнай крычалкі.
Людзі, што прыйшлі на канцэрт — пераважна
Творчасць Расцяраева ў Расіі называюць
Ён спявае пра камбайнёраў, іх нялёгкую працу і малыя заробкі; праДы ці павінен даваць гэтыя адказы творца?сяброў-алкашоў . Але адказаў на адвечныя пытанні «што рабіць?» і «хто вінаваты?» у тэкстах не знойдзеш.
Чалавеку з
Ён правы ці левы? За тых, хто на Балотнай ці на Паклоннай? Спявак ганіць НАТА з «с…чкай Кандалізай Райс», але спявае песні апальнага ДДТ.
У творчасці Расцяраева прасочваюцца ідэі «славянскага братэрства» і «рускасці». Вось што ён кажа пра жыхароў Беласточчыны, дзе быў папярэдні канцэрт: «Там жывуць цікавыя людзі.
Для рускіх яны палякі, для палякаў яны рускія. Для ўкраінцаў яны беларусы, а для беларусаў яны ўкраінцы. Але самі сябе яны лічаць рускімі».
У тонкасцях беластоцкай «рускасці» наш расейскі сусед не арыентуецца. дый казаў пра яе без імперскага апломбу.
Паслухаўшы песні і маналогі Расцяраева, можна зразумець сённяшняга «непафаснага» расійскага чалавека — чым ён жыве, што думае, як бачыць свет.