За права правядзення летняй Алімпіяды ў 2020 годзе прадоўжаць спаборнічаць Стамбул, Токіа і Мадрыд, паведамляецца ў заяве Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

Заяўкі на права правядзення летняй Алімпіяды-2020 падалі 5 прэтэндэнтаў: Мадрыд, Токіа, Стамбул, Баку і Доха.

Аднак заявы ад сталіцы Катара і Азербайджана забракавалі.
Першая не падышла спартыўным функцыянерам праз вельмі гарачае надвор'е ў тыя дні, калі традыцыйна праводзяцца Гульні, а другая - праз недастатковы вопыт правядзення спаборніцтваў такога высокага ўзроўню.

Спецыяльнай камісіі МАК належыць больш падрабязна азнаёміцца з магчымасцямі гарадоў, якія прадаўжаюць спаборнічаць за Алімпіяду-2020.

Горад-пераможца будзе аб'яўлены ў час спецыяльнай цырымоніі, якая адбудзецца 7 верасня 2013 года ў Буэнас-Айрэсе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?