Міністэрства па падатках і зборах апублікавала сёння інфармацыю аб лімітавых рознічных цэнах на цыгарэты ў Беларусі з 1 чэрвеня 2012 года. Цэны на некаторыя маркі зноў вырастуць.

Кожны месяц вытворцы і імпарцёры тытунёвай прадукцыі ў нашу краіну могуць пераглядаць кошт цыгарэт у рознічнай сеткі.

Так, цыгарэты Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» «Кронан», «Кронан 7» падаражэюць з 2900 да 2950 рублёў. Пачак «Магната», «Магната 7», «Магната люкс», «Мінска», «Мінска 7» і «Мінска мянтол» з 1 чэрвеня будзе каштаваць 3 000 замест 2 900 рублёў. Цыгарэты маркі «Мінск Superslims» і «Мінск 5 Superslims» вырастуць у цане з 3 350 да 3 450 рублёў.

Таксама даражэюць цыгарэты «Мінск залаты», «Прэм’ер», «Прэм’ер 7», «Прэм’ер люкс» (да 3000 рублёў), «Фэст», «Фэст» (да 2800 рублёў), NZ 8, NZ 10, NZ Black, NZ Gold, Queen Charm, Queen Elegance, Queen Menthol, Queen Elite Superslims, Queen Superslims, VIP 8, VIP 10 (да 3400 рублёў), Kent HD Spectra (да 9000 рублёў).

«Тытунь-інвест» з 1 чэрвеня не будзе падвышаць кошты на свае цыгарэты. А дзяржаўнае прадпрыемства» «Беларусьгандаль» павялічыць максімальныя рознічныя цэны на Sobranie Black Russian і Sobranie Cocktail (з 20 000 да 30 000 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?