Напярэдадні чэмпіянату Еўропы па футболе, які пройдзе ў Польшчы і ва Украіне з 8 чэрвеня па 1 ліпеня, Міністэрства замежных спраў Беларусі падрыхтавала спецыяльныя інфармацыйныя брашуры-памяткі для прыхільнікаў футбола, якія плануюць адправіцца на матчы ў Польшчу або ва Украіну.

У гэтых брашурах (падрыхтаваны дзве памяткі асобна для Украіны і Польшчы) ёсць усе асноўныя звесткі: аб неабходнасці і спосабах атрымання візы, аб працы чыгуначнага, грамадскага транспарту, аб кошце праезду, медыцынскага страхавання, аб працы мабільных аператараў, аб асаблівасцях аўтамабільнага руху, а таксама ўся кантактная інфармацыя для экстранных сітуацый, у тым ліку кантакты замежных устаноў Беларусі ў Польшчы і ва Украіне.

Паводле ацэнак экспертаў, брашуры атрымаліся інфарматыўнымі і будуць карысныя для беларускіх турыстаў. Знайсці гэтыя памяткі можна на афіцыйным сайце МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?