У ДАІ Бабруйскага раёна паведамілі, што ўвечары 19 траўня на трасе Гомель-Мінск паблізу кавярні «Кіраўчанка» больш за 15 аўтамабілістаў проста на трасе зладзілі заезды на 402 метры. Гонкі былі прымеркаваныя да адкрыцця неафіцыйным аўтамабільным клубам Bobruisk Raicing аўтамабільнага сезону.

Усе ўдзельнікі аўтагонак былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі, большую палову з іх аштрафавалі за парушэнне хуткаснага рэжыму, адсутнасць тэхнічнага агляду і страхоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?