За нібыта «незаконны продаж налепак» з выявай бел-чырвона-белага сцяга яго пакаралі штрафам на дзве базавыя велічыні. На яго выйшлі, калі ён даў аб'яву Укантакце.

Паводле словаў Шурхая, супрацоўнікі КДБ яго затрымалі ў часе кантрольнага закупу, а пасля наклалі штраф.

Варта адзначыць, што налепкі з нацыянальнай сімволікай распаўсюджваюць як розныя палітычныя сілы, так і прадпрымальнікі. Выпадак у Брэсце — першы ў такіх кшталце.

«Распаўсюджваць нацыянальную сімволіку ўсё адно трэба, і кожным магчымым спосабам. Толькі трэба, каб грамадскія арганізацыі яе распаўсюджвалі бясплатна, а прадпрымальнікі прадавалі. Такім чынам яна будзе даходзіць да розных груп насельніцтва», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з відных дзеячоў беларускай інтэлігенцыі, які пажадаў, каб ягонае імя не называлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?