Інтэрнэт-часопіс34mag.net узнагароджаны прэміяй Free Media Pioneer Award Міжнароднага інстытута прэсы.

Прэмія ўручаецца з 1996 года ў якасці прызнання працы СМІ ў прасоўванні свабоды слова і падтрымкі незалежнасці медыяў у сваім рэгіёне.

34mag.net заснаваны беларускай журналісткай Ірынай Віданавай і з’яўляецца мультымедыйнай версіяй часопіса «Студэнцкая думка», закрытага ўладамі ў 2005 годзе. Змяніўшы фармат на электронны, выдаўцы змаглі абыйсці гэту забарону. Сёння 34mag.net выходзіць на CD і ў Інтэрнэце.

Уручэнне ўзнагароды пройдзе ў сталіцы Трынідада і Табага Порт-оф-Спэйне ў чэрвені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?