Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных назваў «недарэчнай» заяву кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Літвы Аўдронюса Ажубаліса пра мэтазгоднасць стварэння пераходнай рады ў Беларусі.

«Складваецца ўражанне, што Ажубаліс пачынае думаць як Фелікс Дзяржынскі. Можа, гэта адбылося ад стомы, як ён сам кажа, але па ступені недарэчнасці гэтай заявы ён у сваім статусе міністра замежных спраў можа смела прэтэндаваць на запіс у Кнізе рэкордаў Гінеса», — заявіў Савіных у каментары БелаПАН.

Нагадаем, у інтэрв’ю цэнтру Cаrnegie Europe Ажубаліс сказаў, што «стаміўся ад усіх планаў па падтрымцы апазіцыі ў Беларусі». «Апазіцыя раздробленая. У яе няма ніякай выразнай лініі па падрыхтоўцы да наступных выбараў. Я бачу адзін, даволі адчайны шлях. Разам з нашымі сябрамі ў Амерыцы нам трэба пачынаць думаць пра пераходную раду. Мы павінны стварыць альтэрнатыўны цэнтр сілы. Такая паралельная структура магла б знайсці водгук у краіне. Гэта ідэя, але пакуль я не атрымаў ніякай рэакцыі на яе з Бруселя», — адзначыў літоўскі міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?