Новыя свідравіны на шэльфе Азоўскага мора дадуць ад 3 да 5 млн кубаметраў газу. Цалкам у моц яны ўвойдуць да 2016 года. Адначасова ўрад Украіны арганізуе новыя тэндары на разведку і здабычу сланцавага газу. Яго радовішчы, як мяркуецца, працягнуліся праз увесь захад і цэнтр краіны. Здабыча сланцавага газу стала магчымай дзякуючы наватарскіх тэхналогіям, распрацаваным у ЗША. У выніку распрацоўкі такіх радовішчаў у Амерыцы, краіна з чыстых імпарцёраў вуглевадародаў ператвараецца ў чыстага экспарцёра.

Тэрміновая праграма інвестыцый у нафтагазавы сектар стала адказам Кіева на касмічныя тарыфы на газ, які пастаўляе Расія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?