Акадэмічнаму дырэктару Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS, Літва) Аляксею Пікуліку супрацоўнікі міліцыі не вярнулі пашпарт.

Паводле слоў Пікуліка, 11 мая ён наведаў УУС Цэнтральнага раёна Мінска.

Там яго азнаёмілі з дакументам, згодна з якім тэрмін працягу праверкі на сапраўднасць яго пашпарта складзе месяц.

Супрацоўнікі міліцыі забралі пашпарт у Пікуліка 6 красавіка. «У той дзень у Мінску маю машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ і запатрабавалі праехаць у РУУС Цэнтральнага раёна для правядзення працэдуры апазнання. Мяне западозрылі ва ўдзеле ў бойцы і ў падробцы дакументаў. На падставе апошняга падазрэння ў мяне забралі пашпарт і iPad», — сказаў Пікулік.

«У міліцыі мне сказалі, што пашпарт можа быць падробленым, і канфіскавалі яго для экспертызы. Стандартны тэрмін для правядзення экспертызы — тры дні. 9 красавіка я зноў звярнуўся ў міліцыю за пашпартам, але ніякага зразумелага адказу пра яго лёс не атрымаў», — сказаў Пікулік.

Ён адзначае, што ў гэтай сітуацыі фактычна пазбаўлены свайго канстытуцыйнага права на выезд з Беларусі.

«Я пастаянна рызыкую быць затрыманым для ўстанаўлення асобы. Я не маю магчымасці звярнуцца па аказанне медыцынскай дапамогі. У маі я павінен быў удзельнічаць у некалькіх міжнародных канферэнцыях, але за мяжу без пашпарта выехаць не магу», —
сказаў Пікулік.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?