Нацыянальны банк Беларусі ў 2013 годзе можа пачаць падрыхтоўку да дэнамінацыі беларускага рубля, аб гэтым паведаміла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова ў Палаце прадстаўнікоў, перадае БелТА.

Нагадаем, што раней Ермакова неаднаразова казала пра магчымую дэнамінацыю.

Так, у канцы мінулага тыдня на сустрэчы з працоўным калектывам Слуцкага завода эмальпосуду кіраўнік Нацбанка, заявіла, што ў 2013 годзе ў Беларусі можа быць разгледжана пытанне аб дэнамінацыі. Яна таксама патлумачыла, што пытанне пра ўвядзенні на тэрыторыі Беларусі расійскага рубля не разглядаецца, адзначыла, што сама не прыхільнік такога рашэння і выступае за захаванне суверэнітэту. З нагоды магчымай дэнамінацыі беларускага рубля Ермакова сказала, што, хутчэй за ўсё, толькі ў 2013 годзе ўмовы могуць спрыяць таму, каб заняцца разглядам гэтага пытання.

14 сакавіка ў ходзе прамой лініі ў газеце «Рэспубліка» Надзея Ермакова таксама выказвалася адносна магчымасці правядзення дэнамінацыі.

У прыватнасці, кіраўнік Нацбанка выказала меркаванне, што перш чым праводзіць у Беларусі дэнамінацыю, трэба цалкам аднавіць эканоміку.

***

Апошні раз дэнамінацыя беларускага рубля - у суадносінах 1:1.000 - праводзілася ў Беларусі 1 студзеня 2000 года. Тады Нацыянальны банк увёў у абарачэнне банкноты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1.000 і 5.000 рублёў, а пазней - 10.000, 20.000, 50.000 і 100.000 рублёў. На працягу 2000 года ажыццяўлялася паралельнае хаджэнне купюр старога і новага ўзору. 30 снежня 2003 года тэрмін абмену старых грошай мінуў.

12 сакавіка 2012 года Нацбанк увёў у абарачэнне новую самую буйную купюру наміналам 200 тысяч беларускіх рублёў, што складае каля 25 даляраў ЗША па бягучым курсе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0