Райаддзел следчага камітэта 2 мая пасля праведзенай праверкі завёў крымінальную справу супраць 11-гадовага пяцікласніка Гарадзілаўскай сярэдняй школы (Маладзечанскі раён), якога абвінавачваюць у крадзяжы камп’ютара з дома 24-гадовай жыхаркі Гарадзілава.

Здарэнне адбылося ў перыяд з 26 да 29 красавіка. Хлопчык залез у дом гаспадыні, падабраўшы ключ ад замка дзвярэй. Школьнік вынес камп’ютар у поўнай зборцы.

Пацярпелая заявіла ў міліцыю 1 мая. Крымінальная справа заведзеная па другой частцы 205 артыкула Крымінальнага кодэкса – «Крадзеж, здзейснены з пранікненнем у жыллё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?