Супрацоўнікі КДБ і міліцыі 27 красавіка знайшлі ў нежылым доме памежнай вёскі Тусуманцы Воранаўскага раёна выбухованебяспечны арсенал.
Як паведамілі ва ўпраўленні Камітэта дзяржбяспекі па Гродзенскай вобласці, тут знаходзілася прыкладна 100 патронаў да стралковай зброі, абрэз паляўнічай стрэльбы, выбуховыя рэчывы, электрадэтанатары і іншыя прадметы, якія, паводле ацэнкі спецыялістаў, могуць выкарыстоўвацца ў якасці кампанентаў для выпрацоўкі самаробных выбуховых прылад.

У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў устаноўлены ўладальнік арсенала — непрацуючы жыхар гарадскога пасёлка Воранава.

Зараз у межах матэрыялу даследчай праверкі прызначаны балістычная і выбуховатэхнічная экспертызы канфіскаваных прадметаў. Паводле іх вынікаў будзе прынята рашэнне аб распачынанні справы на падставе ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Правяраюцца таксама версіі аб магчымым дачыненні падазронага да кантрабанднай дзейнасці цераз беларуска-літоўскую мяжу і падрыхтоўцы дзеянняў тэрарыстычнага і экстрэмісцкага характару з выкарыстаннем сродкаў паражэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?