Галоўны трэнер «Барселоны» Хасэп Гвардыёла прыняў рашэнне не працягваць кантракта з клубам і пакіне каманду пасля заканчэння гэтага сезона, паведамляе іспанская газета Marca.

Пра сваё рашэнне Гвардыёла ўжо паведаміў гульцам «Барселоны». Пасля чатырох паспяховых гадоў працы галоўны трэнер вырашыў пакінуць сваю пасаду, зачыніўшы адну з найлепшых старонак у гісторыі клуба.

За час, праведзены ў стырна каманды Гвардыёла выйграў з ёй 13 тытулаў, у тым ліку дзве Лігі чэмпіёнаў (2009, 2011) і тры тытулы чэмпіёнаў Іспаніі (2009, 2010, 2011).

Праўда, у мінулую суботу «Барса» прайграла фактычны бой за чэмпіёнства «Рэалу», а ў аўторак у паўфінале ЛЧ «Чэлсі».

На спецыяльнай прэс-канферэнцыі было абвешчана імя новага трэнера каманды. Ім стаў былы паўабаронца каманды 42-гадовы спецыяліст Ціта Віланова.

У якасці трэнера Віланова працаваў у другой камандзе «Барселоны», а з 2008 года асіставаў Гвардыёле ў галоўнай камандзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0