Праўда, у Расіі.

Адменены яго канцэрты ў чатырох гарадах Сібіры: Кемераве, Югры, Омску, Цюмені. Юрый Шаўчук разам з гуртом ДДТ меўся там прадставіць свае праграмы «Сольнік» і «Іначай».

Аб адмене канцэртаў у Сібіры Шаўчук распавёў журналістам яшчэ на мінулым тыдні. «Мы спыталі: чаму? Нам растлумачылі: у рамках барацьбы з тэрарызмам», — цытавала словы лідара ДДТ газета «Новые Известия».

Дамагчыся каментарыяў ад мясцовых уладаў з нагоды адмены канцэртаў выданне не змагло — чыноўнікі, старанна сыходзячы ад адказу, адпраўлялі журналістаў з аднаго ведамства ў іншае. Шаўчук адразу ж западозрыў, што тое, што адбываецца звязана з яго пратэстнай дзейнасцю, якой ён актыўна займаецца апошнія гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?