Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 4–10,

максімальная днём плюс 15–21°С.

У Мінску ноччу без істотных ападкаў. Заўтра днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–8°С,

максімальная днём плюс 16–18°С.

У наступныя двое сутак, 22–23 красавіка, па Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. У начныя гадзіны месцамі, у дзённы час на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–12°С,

максімальная днём плюс 13–20°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?