У інтэрнэце ўжо каторы дзень гуляе прапагандысцкі рэп «Я из деревни!» ў выкананні сямікласніцы з гарадскога пасёлка Акцябрскі Гомельскай вобласці Ксеніі Дзягелькі. 18 красавіка ў райцэнтр Акцябрскі прыязджалі нават супрацоўнікі КДБ — спраўдзіць, ці з’яўляецца відэакліп патрыятычным?
А сёння, 19 красавіка, у мясцовы Дом дзіцячай творчасці, дзе высілкамі
панаехалі супрацоўнікі дзяржаўнага тэлебачання, каб з афіцыйнага гледзішча патлумачыць тэкст прапагандысцкага кліпа:«Долой
У Доме творчасці так і папярэджваюць: «Мы ўсе каментары пакінем АНТ, БТ. Вось! Пракаментуем усю гэтую сітуацыю».
Тым часам бацькі Ксеніі сталі абачліва аберагаць
І сапраўды, нават у Акцябрскім
Распавядае малады бацька з райцэнтра Акцябрскі: «Калі б гэта была нейкая дзіцячая тэматыка, тады б можна лагодней аднесціся.
Па форме кліп яшчэ нічога, а па змесце… Мне не па сабе ад гэтага, што дзяцей уцягваюць у такія рэчы».
Навучэнец Аляксандр з Акцябрскага лічыць, што дзяўчынку проста выстаўляюць у якасці выразніка думак моладзі пра заможнае жыццё пад кіраўніцтвам вясковага лідара: «Арганізавалі і проста чалавека выставілі. Як быццам усё гладка, усё добра, весела. Балёнікі ўсім выдалі, на плошчу выгналі. Сэнсу я наогул не бачу — глупства нейкае. Гэта толькі па тэлевізары паказваюць і хочуць усіх пераканаць. А насамрэч далёка не ўсё так. Кліп гэты — як бы меркаванне моладзі, навязваюць яго нам. А кліп — проста нейкая ганьба».
Гомельскія школьнікі яшчэ больш катэгарычныя ў сваіх меркаваннях.
Дзесяцікласнік Андрэй: «Я лічу, што ўвесь гэты праект, распачаты БРПА і БРСМ — поўная лажа. Моладзь не будзе на такое торкаць.
А тыя, што клюнуць — альбо недаразвітыя, альбо неразумныя патрыёты, якія за Лукашэнку выступаюць».
Аднакласніца Андрэя лічыць відэакліп «прыколам», з якога ў інтэрнэце проста пацяшаюцца: «Гэта наогул усе ўспрымаюць як нейкі прыкол. Не ведаю, гэта жах на самай справе, нейкі калгас! Для сучаснай моладзі гэта вельмі смешна. Я пачатак паглядзела, вытрымала, можа, хвіліну.
Мне падаецца, што гэта прыкол. Ну, блін, усе так успрымаюць».
Але як жа быць з патрыятычным зместам відэакліпа, на які яўна разлічвалі ягоныя стваральнікі?
Школьніца Паўліна: «Я ня бачу абсалютна нічога патрыятычнага. Нават калі браць патрыётаў, то гэта нейкая кпіна з іх».