Паводле звестак літоўскага Дэпартамента статыстыкі, у 2011 годзе ў Вільнюсе пабывала звыш 50 тысяч беларускіх турыстаў, што на 50% больш, чым у 2010 годзе, паведамляе партал delfi.lt.

У цэлым Літву ў 2011 годзе наведалі 368 тысяч беларусаў (на 26% больш у параўнанні з 2010-м). Таксама

беларусы складаюць 21% ад агульнай колькасці турыстаў, якія прыязджаюць штогод у Літву.

Паводле слоў дырэктара Дзяржаўнага дэпартамента турызму прыбалтыйскай дзяржавы Раймонды Балнене, Беларусь займае першае месца па колькасці турыстаў і таму літоўскі бок мае намер наладзіць цесныя адносіны з беларускім турыстычным бізнесам. Тым больш што, як адзначыла Балнене,

пачатак 2012 года пацвярджае зацікаўленасць беларусаў у наведванні Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?