Экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус 19 красавіка быў апытаны ў Генеральнай пракуратуры.

«Генпракуратура праводзіць праверку наконт цытаты з майго адкрытага звароту да вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. У ёй гаворыцца аб неабходнасці прымянення эканамічных санкцый», — паведаміў Ус. Яго здзіўляе, як «можна зрабіць высновы аб звароце толькі па адной цытаце з яго».

«Я напісаў тлумачальную, што зварот быў накіраваны на эканамічныя санкцыі супраць беларускіх алігархаў, якія падтрымліваюць рэжым і якія кантралююць 44% нафтавага бюджэту краіны. Расказаў, што ў нас на 1 мільён скарацілася насельніцтва пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі, у нас больш, чым у любой іншай краіне, сілавікоў, высокі алкагалізм, людзі масава з’язджаюць за мяжу жыць і працаваць», — сказаў Ус.

Акрамя таго, у Генпракуратуры цікавіліся, ці будзе Ус далей выступаць з падобнымі зваротамі. «Я сказаў, што буду гэта рабіць па меры неабходнасці, пакуль у нас не будзе зменены Выбарчы кодэкс, не будуць выпушчаны палітзняволеныя», — адзначыў былы кандыдат у прэзідэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?