Прастытуцыя ў гатэльнай зоне Картахены легальная.

Прастытуцыя ў гатэльнай зоне Картахены легальная.

У гатэлі жыло 11 агентаў сакрэтнай службы, і ў гатэль было выклікана 11 дзяўчат.

У гатэлі жыло 11 агентаў сакрэтнай службы, і ў гатэль было выклікана 11 дзяўчат.

Абама заявіў, што ён разгневаецца, калі паведамленне аб прастытутках пацвердзіцца.

Абама заявіў, што ён разгневаецца, калі паведамленне аб прастытутках пацвердзіцца.

Агент амерыканскай Сакрэтнай Службы зганьбіў Амерыку пасля вясёлай ночы, якая скончылася спрэчкай з калумбійскай прастытуткай пра кошт, — дзяўчына хацела выбіць з яго дадаткова эквівалент 47 даляраў.
Адзін з адзінаццаці элітных агентаў, адпраўленых для аховы прэзідэнта Абамы на Панамерыканскім саміце ў калумбійскім горадзе Картахена, быў выкрыты пасля таго як ягоная ледзі на адну ноч адмовілася пакінуць гатэльны пакой уранку без дадатковай аплаты.
Тая жанчына была адной з адзінаццаці прастытутак, выкліканых у гатэль у тую ноч, —
паведамляе газета «Нью-Ёрк пост», — і толькі з ёй адной разгарэўся канфлікт у шыкоўным гатэлі «Карыбэ», дзе спынілася амерыканская дэлегацыя.

Папярэдняе сенацкае расследаванне выявіла, што агенты прыбылі ў Картахену тыдзень таму і ўвесь час моцна пілі.

Прастытуцыя ў Калумбія легальная ў некаторых «зонах талеранцыі», там яе кантралюе паліцыя. Паслугі прастытуткі ў Картахене каштуюць прыкладна $47 даляраў у эквіваленце,
паведамляе калумбійскае тэлебачанне.
Паводле тамтэйшага закона, прастытутка абавязана пакінуць пакой кліента і забраць свой пашпарт у рэцэпцыі гатэля да 7-й гадзіны ранку.
Калі гэтага не здараецца, адміністратар абавязаны выдаліць яе. Калі ён падняўся ў нумар, ён застаў агента з жанчынай за высвятленнем адносінаў.
Хоць агенты не парушылі законаў краіны перабывання, але яны моцна парушылі правілы Сакрэтнай Службы.
Яны, збольшага, жанатыя, і сувязь з прастытуткай робіць іх аб’ектамі шантажу. Скандал ужо назвалі «самым моцным» за ўсю гісторыю сакрэтнай службы.
Да таго ж, ЗША сталі аб’ектам кпінаў у Лацінскай Амерыцы.

Абама заявіў, што, калі паведамленне аб прастытутках пацвердзіцца, агентаў чакае моцнае пакаранне. Усяго пад падазрэнне трапілі 11 агентаў Сакрэтнай Службы і 5 вайскоўцаў.

«Такія рэчы не здараюцца аднойчы, калі яны не адбываліся да гэтага», — заявіў кангрэсмэн Дарэл Іса. Са словаў крыніц агенцтва Reuters, праца агентаў надзвычай цяжкая, таму часцяком вечарамі яны выпіваюць і расслабляюцца ў барах. Вечарынкі найчасцей ладзяць у тыя дні, калі «першы борт» з прэзідэнтам пакідае Вашынгтон.

Чыноўнікі дадаюць, што сярод агентаў доўгі час гуляла прымаўка, якую можна перакласці як «сеў у машыну — здымай пярсцёнак».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?